У Варшаве прайшла літаратурна-музычная вечарына «Наш Купала»
2023-05-18 19:48
Літаратурна-музычная вечарына «Наш Купала», што прайшла ў Моладзевым Хабе, расчуліла ўсіх прысутных. Умела падагравала пачуцці вядучая сустрэчы Галіна Пазьняк. Сама спадарыня Галіна была апрагута ў прыгожы беларускі нацыянальны строй. Яна эмацыйна і натхнёна распавяла слухачам пра Янку Купалу, яго творчасць.
Удзельнікі вечарыны цешыліся музыкай Уладзіміра Мулявіна, пакладзенай на вершы Купалы.
Кажа Галіна Пазьняк:
- Купала нумар адзін – гэта ясна, таму што ён сэрца сваё аддаў і жыццё сваё аддаў. Яго ж забіла НКВД. Ніякае гэта не самагубства! Яго забілі з-за таго, што ён аддаў сэрца сваё, сваё жыццё беларускаму народу.
Прысутныя на вечарыне аддзячылі вядучай Галіне Пазьняк дружнымі апладысментамі, гаворыць Таццяна Малашчанка:
- Гэта ўсё наша спадчына і зараз яна перадаецца вось у такі спосаб.
Удзельнікі сустрэчы:
- Дзякуючы такім момантам, Беларусь ува мне не знікне.
- Гэта часціна Беларусі, часціна роднага. Гэта часціна нас.
Асаблівага шарму вечарыне дадало артыстычнае чытанне вершаў Купалы мужам Галіны – вядомым палітыкам
Зянонам Пазьняком.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.
Беларускае Радыё Рацыя