У Варшаве праходзіць шэсце салідарнасці
2021-08-08 19:07
Сотні беларусаў Польшчы, а таксама салідарныя з імі палякі і прадстаўнікі іншых народаў сабраліся ў цэнтры Варшавы на плошчы Дэфілядаў з плакатамі і беларускімі нацыянальнымі сцягамі.
Адсюль і да амбасады Беларусі ў польскай сталіцы ідзе шэсце ў памяць аб
падзеях жніўня 2020 года ў Беларусі. Сярод удзельнікаў шэсця —
беларускія палітыкі, анархісты, музыкі і прадстаўнікі іншых сфер. У тым ліку ў маніфестацыі ўдзельнічае былы амбасадар Беларусі ў Аргентыне Уладзімер Астапенка, які пакінуў сваю пасаду ў сувязі з нязгодай з рэпрэсіямі Лукашэнкі супраць палітычных апанентаў.
Цяпер у Беларусі 610 палітвязняў, сярод іх таксама і прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасці. Яны працягваюць трываць катаванні і здзекі ў ізалятарах і турмах.
Беларускае Радыё Рацыя