У Варшаве адкрылася выстава беларускага мастака з аўтызмам Мацвея Вельгаса
2023-06-24 17:46
У сталіцы Польшчы адкрылася выстава беларускага мастака з аўтызмам Мацвея Вельгаса. 16-гадовы творца ўжо станавіўся пераможцам фотаконкурсу.
Мастацкая ж выстава ў Варшаве, у цэнтры якой галоўным чынам каты, стала для Мацвея першай.
Распавядае куратарка падзеі Эльвіра Каралёва:
- Я, калі пабачыла яго працы, яны каштоўныя не тым, што створаны маладым мастаком з аўтызмам, то бок, не гэта з’яўляецца ключавым. А, насамрэч, вельмі якасныя працы для непрафесійнага мастака, для маладога чалавека, які нідзе не вучыўся. Трэба разумець, што ён не хадзіў у мастацкую школу, ён проста сам дома малюе. І яго тэмы – гэта каты, нацюрморты, пейзажы. І гэта акрыл. Гэта вельмі складаная тэхніка.
Выстава ладзіцца ў Беларускім Моладзевым Хабе.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя