У супрацоўнікаў агенцтва БелаПАН праходзяць вобшукі і ператрусы
2021-08-18 11:49
Журналіста БелаПАН Захара Шчарбакова забралі на допыт пасля ператрусу. Пра гэта паведаміла яго жонка ў сацыяльных сетках. Якая справа і хто праводзіў гэтае мерапрыемства – пакуль не вядома.
Сёння ад раніцы ў журналістаў і супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН праходзяць ператрусы. У супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сёння раніцай праходзяць вобшукі – паведамляюць Naviny.by.
Аб правядзенні вобшуку паспелі паведаміць: журналістка Ірына Турчына, рэдактар інтэрнэт-газеты БелаПАН – Naviny.by – Аляксандр Зайцаў, бухгалтар кампаніі Кацярына Ляшчынская.
Не выходзіць на сувязь дырэктар – галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст Захар Шчэрбакоў.
Беларускае Радыё Рацыя