У Супраслі размаўлялі пра бежанства
2020-09-15 11:59
„Туды і назад …” – пад такім загалоўкам прайшла сустрэча, прысвечаная гісторыі людзей, якія ў 1915 годзе ўцякалі ў глыб Расеі, а праз тры гады вярнуліся на Радзіму.
Пра эксодус людзей гаварылі пісьменніцы Анэта Прымака-Онішк і Юлія Федарчук:
– Я пачала шукаць у сваіх сямейных гісторыях. Я мела такое ўражанне, што дзесьці гэта ўжо чула. І, вядома, так было. І калі стала шукаць і пытаць у жывых членаў маёй сям’і, старэйшых, якія маглі памятаць, то аказалася, што фактычна бежанства ёсць таксама досведам маёй сям’і.
Сустрэча „Туды і назад …” прайшла ў рамках Дзён Еўрапейскай спадчыны – 2020, якія сёлета праходзяць пад лозунгам „Мой шлях”.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя