be
epub

У смаленскім палоне

Мудроў Вінцэсь
апавяданне

Яго абудзіла натужлівае храпенне. Сусед па нумары — дарэчы, таксама Прыходзька, як паведамілі ў рэцэпцыі, — хроп, задзёршы ўгору глюгасты нос, чаргуючы храпакі з кароткім прысвістам. Нос пры гэтым прыкметна варушыўся. Сазон падняўся з ложка, тыцнуў храпуна кулаком у плячук, і пакаёвец задаволена замыліў вуснамі. Яны з суседам, прышчавым недаросткам, які прыехаў з нейкага Дзямідава, засяліліся амаль адначасова, і дзямідаўскі Прыходзька, даведаўшыся, што падсялілі цёзку па прозвішчы, доўга распытваў — ці ёсць у Сазона ў Дзямідаве спакрэвічы, пасля чаго папрасіў пазычыць сто рублёў. Пад нагамі бразнула, і пакацілася пустая бутэлька. Сазон падышоў да вакна. Ранішнія водцені злавеснай палымніцы, промні краналіся шатаў разложыстых ліп, пакрывалі ружавізнаю высокія, падобныя да лебядзіных пёраў аблачыны. Непадалёку ад гасцініцы буяў зелянінаю сквер, пасярод якога стаяў нейкі помнік: у прасветліне між галін праглядаўся край гранітнага пастамента. Яшчэ ўчора хацеў зірнуць — каго там смалякі ўшанавалі, але не атрымалася. Аформіўшы дакументы на машыну, узялі з саксафаністам на грудзіну, і ў гасцініцу ўбіўся апоўначы. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2021 by Вінцэсь Мудроў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Меліярацыя з Альбэрам Камю. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2021. — 212 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org