У Слуцку на плошчу выходзілі лекары са сцягам, іх аштрафавалі
2020-11-02 15:58
У нядзелю ўдзень у Слуцку на плошчу выходзілі два лекары ў белых халатах і з бел-чырвона-белым сцягам.
Яны нядоўга там прастаялі — іх затрымалі міліцыянеры і завезлі ў РАУС. А праз нейкі час адпусцілі.
Як паведамляе
kurjer.info, 2 лістапада адбыўся суд.
Юрый Акаёмаў і
Юрый Міхайлоўскі атрымалі штрафы — 270 рублёў. Некалькі дзясяткаў мясцовых жыхароў віталі іх каля будынку суда.
Акаёмаў — траўматолаг-артапед, загадчык траўматалагічным аддзяленнем мясцовай бальніцы,
Міхайлоўскі — хірург.
Відэа kurjer.info