У Санкт-Пецярбургу зафарбавалі мурал з беларускай палітзняволенай Калеснікавай
2021-09-08 15:16
Уначы ў Санкт-Пецярбургу з'явіўся мурал з партрэтам беларускай палітзняволенай Марыі Калеснікавай, якая складае далоні ў сэрца. Побач надпіс — "За нашу і вашу свабоду". Мурал ужо зафарбавалі.
Ніжэй можна пабачыць, як выглядае свежы выпуск расійскай "Новай газеты". На вокладцы — ілюстрацыя, прысвечаная Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку, якіх у Беларусі асудзілі на 11 і 10 гадоў зняволення.
А расійскі палітык Максім Шаўчэнка ў тэлеэфіры "Першага канала" расказаў пра прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку і заклікаў Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць беларускіх палітвязняў.