У Пінску з’явілася ініцыятыва па адраджэнні касцёла св. Станіслава
2021-01-20 16:07
У Пінску з’явілася грамадзянская ініцыятыва па пошуку інвестараў для адраджэння касцёла святога Станіслава – самага вялікага храма езуітаў на тэрыторыі Беларусі, знішчанага ў жніўні 1953 года.
Нядаўна зацверджаным генеральным планам развіцця горада, такая магчымасць прадугледжана, але дзяржаўных сродкаў няма.
Па словах краязнаўца Эдварда Злобіна, у гэтым пытанні разлічваць на мясцовыя ўлады нельга, бо ў свой час яны зрабілі ўсё, каб загубіць праект адраджэння святыні:
– Справа ў тым, што на пачатку стагоддзя, у нулявых гадах, на ўзроўні Рады міністраў ставілася пытанне пра аднаўленне яго за кошт рэспубліканскага бюджэту. На што некаторыя ганаровыя грамадзяне адказалі адмовай ды паднялі антыаднаўленчую працу. Прект проста сышоў з горада і само фінансаванне з рэспубліканскага бюджэту.
Суразмоўца дадае, што на сённяшні дзень грамадскае аб’яднанне „Садружнасць Палесся” падрыхтавала лісты да беларускіх і замежных фундацый, якія займаюцца аховай і адраджэннем страчанай спадчыны: „Гэты працэс не хуткі, але яго трэба пачынаць”.
Беларускае Радыё Рацыя