У Пінску адкрылі новы музей «Сцяжынкамі габрэйскай гісторыі»
2023-04-29 14:42
У Пінску ўрачыста адкрылі новы музей “Сцяжынкамі габрэйскай гісторыі”, які размясціўся ў памяшканні школы “Бейс-Агарон”.
Экспазіцыя распавядае пра мінулае пінскай габрэйскай грамады, а гэта пяць стагоддзяў. Тут рэчы з побыту, рэлігійнага жыцця, асаблівае месца займае тэма Халакосту.
Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што глебу пад музей шмат гадоў таму заклаў заўчасна памерлы старшыня мясцовага габрэйскага аб’яднання:
– Яўрэйская гісторыя – неад’емная частка горада Пінска. З’яўленне музея адбылося на аснове дакументаў, матэрыялаў, якія збіраў Іосіф Ліберман. Проста яго зборы перанеслі і аформілі па-новаму. Таму варта адзначыць, што гэты музей створаны па ініцыятыве і непасрэдна Іосіфам Янкевечам Ліберманам. Гэтая экспазіцыя не была завершана пры яго жыцці.
Суразмоўца дадае, што па вялікаму рахунку ўвосень 1942 года нацысты цалкам знішчылі пінскую габрэйскую грамаду. Цудам ацалілі адзінкі і захаваліся нешматлікія рэчы, але дзякуючы музею памяць адраджаецца.
Беларускае Радыё Рацыя