У Музеі Вольнай Беларусі прайшоў кінапрагляд дакументальнай стужкі «Беларускі працэс»
2023-06-26 14:53
У межах Міжнароднага тыдня супраць катаванняў у Музеі Вольнай Беларусі прайшоў кінапрагляд дакументальнай стужкі «Беларускі працэс».
Дакументальная лента пра гісторыі трох грамадзян Беларусі ў 2020 годзе, якія прайшлі праз катаванні лукашысцкіх месцаў зняволення, кажа рэжысёр фільма Максім Буйніцкі:
– У гэтым фільме мы хацелі коратка распавесці пра наш гарод, пра нашых герояў і людзей за апошнія пару год.
Фільм аказаўся вельмі ўразлівым для аўдыторыі, сярод якой было шмат тых, хто сам прайшоў праз катоўні беларускага рэжыму, кажуць людзі:
– Трэба ўзгадваць, трэба глядзець такія фільмы, асабліва тым, хто можа яшчэ не быў у Беларусі ці не выйшаў на мітынг.
– Праглядзеў гэтую стужку, нахлынула шмат успамінаў, бо я палітвязень, два гады адсядзеў за кратамі.
– Мне здавалася, што я пакутвала калі там была, але аказалася, што было яшчэ горш.
Максім Буйніцкі спадзяецца, што фільм «Беларускі працэс» выйдзе ў польскі кінапракат.
Беларускае Радыё