У Махнатым прэзентавалі арт-бук Анастаіі Рыдлеўскай «Дзе твой твар»
2023-07-06 12:59
У арт-сядзібе Валянціна Сельвесюка МохнАРТэ, што ў вёсцы Махнатае, на Гайнаўшчыне адбылася творчая сустрэча і прэзентацыя зборніка працаў маладой мастачкі з Беларусі – Анастасіі Рыдлеўскай.
Арт-бук мае назву «Дзе твой твар» і змяшчае на сваіх старонках карціны мастачкі, яе арт-інсталяцыі ў выглядзе масак, а таксама ўрыўкі з асабістага дзённіка:
– Сама кніжка насамрэч рабілася інтэнсіўна паўгода, а так напрацягу трох гадоў. Там ёсць працы з 2020 года і яны ўключаныя ў кніжку не проста так, атаму што там ёсць гісторыя траўмы. Не нейкай канкрэтнай, а ўвогуле траўмы і гісторыя яе пераадольвання. Кніжка называецца „Дзе твой твар” таму, што гэта гісторыя масак. Маскі – гэта не тое, што хаваецца, а тое, што самае інтымнае, што патрэбна паказаць, але вельмі цяжка.
Анастасія Рыдлеўская – маладая мастачка з Менску. У канцы 2021 года была вымушаная з’ехаць з Беларусі. Зараз жыве ў Гданьску, дзе працягвае займацца мастацкай дзейнасцю.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя