У Ліду на перамовы з грамадскім сектарам едзе Наталля Качанава
2020-06-22 15:29
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава едзе сёння, 22 чэрвеня, у Ліду на перамовы з грамадскімі актывістамі і кіраўнікамі грамадскіх і палітычных арганізацыяў рэгіёну.
На сустрэчу, якая адбудзецца ў Лідскім райвыканкаме, запрошаныя дзясяткі прадстаўнікоў грамадскага сектару. На думку абласнога каардынатара “Руха за Свабоду” па Гарадзеншчыне Вітольда Ашурка, які таксама запрошаны, мэта гэтай сутрэчы – залагодзіць уладамі і праманіторыць настроі грамадства ў беларускіх рэгіёнах.
– Пэўна пані Качанава выконвае нейкую праўладную мэту, яна ў якасьці перніка, хто дзейнічае ў якасьці бізуна, мы назіраем за імі на вуліцах беларускіх гарадоў. Раней нас называлі “вшывымі блохамі”, “свядомымі”, а цяпер вось запрашаюць. Гэта наводзіць на думку, што справы ў нашага гаранта зусім кепскія, калі яму спатрэбіліся тыя, супраць каго ён змагаўся ўсе гэтыя 26 год.
Нагадаем, што падобныя сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскага сектару распачаліся на мінулым тыдні і адбыліся ўжо ў іншых беларускіх гарадах – Баранавічах і Пінску.
Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя