У красавіку ў Варшаве пройдзе Міжнародны кінафестываль пра таталітарызмы
2023-03-29 16:24
Міжнародны кінафестываль «Рэха Катыні» – гэта прастора, дзе шматаспектна разглядаецца і перажываецца праблема таталітарызму.
У межах Кангрэсу нацыянальнай памяці адбудзецца 4-ты Міжнародны кінафестываль пра таталітарызмы «Рэха Катыні». Кангрэс будзе праходзіць 13-15 красавіка ў Варшаве.
Як паказвае гісторыя, свет напоўнены ідэямі, якія могуць перарасці ў таталітарызм. Таталітарызм змяняе не толькі сацыяльны лад, але перш за ўсё закранае лёс простых людзей. Рост гвалту сістэмы, барацьба людзей за свабоду і годнасць… гэта жывыя сцэнарыі.
Міжнародны кінафестываль «Рэха Катыні» – гэта прастора, дзе шматаспектна разглядаецца і перажываецца праблема таталітарызму.
Акрамя кінапаказаў у праграме таксама конкурсы ігравога, кароткаметражнага і сярэднеметражнага кіно, дэбаты і кінамайстар для аматараў і выкладчыкаў.
ав