У Каралеўскім замку Варшавы распачынаецца І Фестываль барочнай музыкі
2021-06-14 14:03
Сёлетні рэпертуар будзе цалкам складацца з твораў самага выбітнага прадстаўніка італьянскага барока ў музыцы – Антонія Вівальдзі.
У Каралеўскім замку ў Варшаве 13 чэрвеня распачаўся І Фестываль барочнай музыкі. Сёлетні рэпертуар будзе цалкам складацца з твораў самага выбітнага прадстаўніка італьянскага барока ў музыцы – Антонія Вівальдзі. Падчас фестывалю выступяць выбітныя польскія салісты і аркестры, а канцэртная праграма пакажа Антонія Вівальдзі з зусім іншага пункту гледжання, гаворыць арганізатар і мастацкі кіраўнік фестывалю барочнай музыкі Аляксандра Бушта-Бек:
-Упершыню мы цалкам змянілі фармат фестывалю. Упершыню наша прапанова з'яўляецца манаграфічнай, якая цалкам складаецца з твораў Антонія Вівальдзі. Падчас фестывалю мы прапануем нашым слухачам зірнуць на гэтага надзвычай славутага, таленавітага і працавітага кампазітара з іншага боку.
І Фестываль барочнай музыкі ў Каралеўскім замку Варшавы працягнецца да 23 чэрвеня.
iar/эж