У «Кантэксце» — Сяргей Макарэвіч
2021-05-19 13:23
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з краязнаўцам Сяргеем Макарэвічам.
Сяргей Іосіфавіч Макарэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1987 года ў горадзе Вілейка Мінскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу №3 (2004), факультэт журналістыкі БДУ (2010) па спецыяльнасці “Друкаваныя СМІ”.
Працаваў у газеце “Літаратура і Мастацтва”. З 2009 года карэспандэнт тыднёвіка “Наша Ніва”. Сябра Таварыства беларускай мовы і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Артыкулы друкаваліся ў “Рэгіянальнай газеце”, “Краязнаўчай газеце”, “ЛіМе”, “Детективной газете”, часопісе “Маладосць” ды інш. Краязнаўствам пачаў захапляцца ў 10 класе. Найперш цікавіць літаратурнае краязнаўства. Аддае перавагу пошукам землякоў і гісторыі краю.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"