У «Кантэксце» — Алесь Камоцкі. Новы выпуск праграмы!
2021-03-25 10:35
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст".
У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч гутараць з паэтам, кампазітарам і музыкам Алесем Верамеевічам Камоцкім.
Алесь Камоцкі (нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве). У 1975—1976 навучаўся ў музычнай школе па класе кларнета (Маладзечна). У 1977—1979 гг. служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту. Аўтар кніг "Спроба ісці па расе", "Наспадзяванае", "Край", "Глыбіня дажджу", "Забірай маё лета", "Не як так".
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"