- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кацярына стаіць ля люстэрка з грэбнем у руцэ. Глянула, усміхнулася і прашаптала: – Прывітанне, маё адлюстраванне Кацюха! Ніколі не думала, што буду з табою вітацца ды ў такую рань. – Прывітанне, мая спадарыня, мая пані! Я рада, што ты нарэшце спынілася ля мяне. Раней табе не было часу паглядзець на сябе вось так – вочы ў вочы. Ты ж на яго пазірала і ўсё бегала за ім. А дзе ён? Перажываеш, таму і не спіш? – Ужо не перажываю. Чэрствай і сухой стала душа. А што датычыцца сну, то не сплю я даволі даўно. Калі падлічыць, то, відаць, назбіраецца гадоў з дваццаць. Але ж ты не ведаеш прычыну маіх бяссонных начэй, так, адлюстраванне маё Кацюха? (фрагмент)