У гонар Кастуся Каліноўскага ў Беларусі названы адзін населены пункт
2021-08-06 17:55
Гаворка ідзе пра вёску Каліноўская Свіслацкага раёна Гарадзеншчыны, якая да 1969 насіла назву Ліхасельцы.Пра тое, чаму савецкія ўлады ўшаноўвалі кіраўніка паўстання 1863 года, кажа вучоны-гісторык і краязнаўца
Леанід Ермаковіч:
– У савецкія часы ён лічыўся афіцыйна нашым нацыянальным героем. Справа ў тым, што існавала савецкая ідэябагема, паводле якой грукаючай сілай гісторыі з’яўляецца працоўныя масы, якія ўвесь час змагаліся са сваімі прыгнятальнікамі. І кожны народ павінен мець пэўны пантэон сваіх народных герояў. І вось прапусцілі нашага Кастуся Каліноўскага. Ён уключаны быў у пантэон нашых нацыянальных герояў, як, дарэчы, гэты пантэон быў ва ўсіх 15-ці савецкіх рэспублік. І гэтую сітуацыю скарысталі дзеячы нашай навукі і культуры.
«Сёння, на жаль, гэта замоўчваецца», – падсумаваў гісторык. Акрамя населенага пункту, згадкі пра Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі можна знайсці ў назвах вуліц шэрагу гарадоў, помніку і назве гімназіі ў Свіслачы, мемарыяльнай шыльдзе ў Менску і мастацкіх работах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com