У гайнаўскім Беларускім музеі прайшоў дзіцячы мастацкі конкурс
2023-06-24 21:54
У V мастацкім конкурсе, які арганізуе Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнауцы, удзельнічала больш за 200 дзіцячых і моладзевых твораў з усяго Падляшша.
Сёлета ў Пятым мастацкім конкурсе, які арганізуе Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнауцы, удзельнічала больш за 200 дзіцячых і моладзевых твораў з усяго Падляшша. Журы, у якім былі прафесійныя мастакі Аляксандра Чарняўская, Агата Лукша і Міраслаў Здройкоўскі, сутыкнулася з няпростай задачай па вызначэнні пераможцы конкурска. Таму канчаткова ў конкурсе тытул лаўрэата атрымала больш 50 удзельнікаў.
У катэгорыі дашкольнага ўзросту перамагла Соня Хоміч з пачатковай школы ў Чыжах, сярод малодшых класаў пачатковай школы першае месца атрымала Мая Невядомская з Гайнаўкі. У трэцяй катэгорыі – 5-8 класы пачатковай школы – перамагла Каміля Рэчко з Шэпетова, а сярод ліцэістаў – Наталля Кулік з Гайнаўкі.
Дырэктар Музею і асяродка беларускай Культуры ў Гайнауцы Тамаш Ціханюк падкрэслівае, што запачаткаваны ўстановай пяць гадоў таму конкурс цешыцца ўсё большым зацікаўленнем сярод падляшскай дзяцей і моладзі, а з імі гутарыў Яраслаў Іванюк.
Размову слухайце ў далучаным гукавым файле.