У Гарадку прайшло свята вуліцы Хадкевічаў   
            
                2020-07-13 16:02
            
            
                            
                        
                
Адна з галоўных вуліц у прыгранічнай мясцовасці ўпершыню мела сваё свята. 
Тут можна было паглядзець старыя фотаздымкі ці паглядзець фільм пра цікавыя месцы Гарадка. Тыя, якія не змаглі пабываць на месцы, маглі прысутнічаць у віртуальным шпацыры па вуліцы Хадкевічаў.
Пра гісторыю вуліцы распавядае мясцовая краязнаўца Вера Тарасевіч: 
– Мне ўдалося знайсці дакумент, напісаны на пісьмовай машынцы, які радны чытаў на сесіі па ўзгадненні назвы вуліцы. І як ён пастанавіў, так і выйшла. 
– Перад гэтым яшчэ брук тут быў, каляіны, фурманкі тут ездзілі, з аднаго баку і з другога, і лужыны стаялі, калі ішлі дажджы. 
– Гэта перадусім памяць, бо такіх матэрыяльных каштоўнасцяў няма. Ёсць Замкавая гара, але ўсе ведаюць, што на гары нічога няма. 
– Месца галоўнай вуліцы вельмі важнае ў гісторыі Гарадка. Тут знаходзяцца асноўныя ўстановы – галоўныя крамы, школа, банк. Гэта вуліца, на якую кожны з нас прыходзіць штодня.
Першае свята вуліцы Хадкевічаў у Гарадку суправаджаў вулічны бег, маршрут якога палягаў праз Замкавую гару.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя