У Беластоку завяршыўся 42-гі Міжнародны фестываль «Гайнаўка 2023»
2023-05-29 21:00
У Беластоку завяршыў працу 42-ы Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2023».
Першае месца з катэгорыі «прафесійныя хоры» заняў Хор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета «Астана Опера» з Казахстана. У катэгорыі «аматарскія хоры» перамог Прадстаўнічы хор «Святога апостала Карпа» Старазагорскай епархіі з Балгарыі.
Вынікі падвёў старшыня журы фестываля, прафесар Рамуальд Твардоўскі:
– Фестываль адбываецца ў даволі цяжкіх часах. Вядома, што ў выніку вайны з Украінай, мы страцілі таксама тэрыторыю Беларусі. Але на шчасце, аказалася, што тут у Польшчы ёсць Спадарыня Казіміроўкая, якой аднак удалося сабраць сваіх людзей, і зрабіць з іх вельмі не паганы камеральны ансамбль. Уражанні вельмі пазітыўныя, таксама мы паслухалі некалькі хораў. Казахстан тут аказаўся лаўрыятам найважнейшай узнагароды.
Сябры журы, Герой Украіны, прафесар Яўген Саўчук падкрэсліў важную ролю фестываля і асобна адзначыў украінскі хор з Луцку «Credo», які заняў 2-е месца ў катэгорыі «аматарскія хоры»:
– Супер, вельмі прыемна тое, што я тут бачыў. Тут паднёслая атмасфера, і чуць хваляванне людзей. Адчуваецца вельмі высокі ўзровень эмацыйнасці ў спяваючых. Наш рэгіён гэта Луцк, там развітая культура і традыцыі царкоўныя, людзі ў асноўным веруючыя, і там вельмі добры стасунак да харавых спеваў.
Адпаведна 3-е месца ў катэгорыі «аматарскія хоры» заняў Жаночы хор «Art Vox» з Кішынёва (Малдова). Акрамя гэтага 2-е і 3- е месца ў катэгорыі «прафесійныя хоры» занялі Візантыйскі хор Афін з Грэцыі і хор «Orthodox Singers» з Таліна (Эстонія).
Беларускае Радыё Рацыя