У Беластоку запрацавала Гістарычная школа «Адкуль наш род»
            
                2023-01-22 21:47
            
             
                            
                        
                
Выкладчыкам з'яўляецца гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў.На лацінскай мове ёсць выслоўе 
«historia magistra vitae est» -  значыць «гісторыя гэта настаўніца жыцця». Іншыя кажуць, што чалавек не чэрпае з гісторыі ніякіх урокаў, або што гісторыя вучыць толькі аднае рэчы – што ніколі нікога нічога не навучыла.
І хаця погляды вельмі разнастайныя, то ўсё ж такі гісторыя мае вельмі вялікае значэнне і, хочам мы гэтага, ці не хочам, яна аказвае ўплыў на нашае жыццё.
Таму менавіта ў Хабе 
«Новая зямля» ў Беластоку распачаліся заняткі гістарычнай школы 
«Адкуль наш род» з 
Уладзімірам Арловым, скіраваныя да падлеткаў і іх бацькоў.
Гаворыць 
Надзея Салаўёва з Рады Фонду
 "Новая Зямля".
Слухайце сюжэт 
Яраслава Іванюка