- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
12 чэрвеня ў Беларускім Доме адбылася канферэнцыя «Польшча-Украіна-Беларусь: супрацоўніцтва і выклікі». Дэбаты прысвяцілі ключавым пытанням бяспекі ў рэгіёне і падтрымцы Польшчай Беларусі пасля масавых пратэстаў 2020 года і Украіны пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі.
Вядучыя эксперты ў галіне бяспекі і рэгіянальнай палітыкі сустрэліся, каб абмеркаваць сучасныя геапалітычныя выклікі і падкрэсліць важнасць супрацы і салідарнасці ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Алесь Зарэмбюк, кіраўнік Беларускага Дому: Беларусы, палякі і ўкраінцы маюць агульную агульную гісторыю і маюць супольнага ворага і супольныя выклікі ў рэгіёне. Польская дзяржава і польскае грамадства прадэманстравалі сваю падтрымку не на словах, а на справе ў адносінах да беларусаў у 2020м годзе і працягваюць гэта рабіць, бо рэпрэсіі ў нашай краіне працягваюцца. Польшча, як ніхто іншы, падтрымала Украіну і ўкраінскае грамадства, прыняўшы некалькі мільёнаў украінскіх уцекачоў, дапамагаючы ў розных формах украінскай дзяржаве. Праз гэтыя дзеянні бачна, што Польшча і палякі — гэта тыя, на каго мы можам разлічваць.
Я лічу, што варта працягваць сустракацца ў такім фармаце, варта абмяркоўваць сітуацыю, па-першае, з той прычыны, што мы ўсе суседзі. Па-другое, з эканамічных прычынаў — нам варта пашыраць свае міжчалавечыя, акадэмічныя і бізнэс-кантакты, а таксама палітычныя і грамадскія сувязі, каб супольна супрацьстаяць мілітарным, эканамічным і палітычным выклікам, які адбываюцца ў нашым рэгіёне, — падсумаваў Зарэмбюк.
У дэбатах узялі ўдзел: Павел Усаў (Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозу), Ігар Кулей (Белсат), Каміль Клысіньскі (Цэнтр усходніх даследаванняў), Арцём Брухан (Народнае антыкрызіснае ўпраўленне), Ангеліна Каракіна (Суспільне Новини), Марыя Пяхоўская (Польскі інстытут міжнародных спраў), Рафал Дзенцялоўскі (Фонд міжнароднай салідарнасці), Матэвуш Шымакоўскі (Фонд To się uda).
Арганізатары канферэнцыі — Fundacja Pamięci Narodów і Беларускі Дом у Варшаве — мелі на мэце паспрыяць узмацненню супрацоўніцтва паміж Польшчай, Украінай і Беларуссю, прааналізаваць выклікі, якія стаяць перад гэтымі краінамі, а таксама выпрацаваць рэкамендацыі да далейшага развіцця сітуацыя ў сваіх краінах і рэгіёне.