У беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова выйшла новая кніга. Гэта збор выбранай лірыкі
2023-08-18 22:07
Выхад новага выдання адметны тым, што разам з ім аднавілася серыя «Паэты планеты». Цяпер вядомы праект вершаваных малафарматных кніг будзе выходзіць у Беластоку пры ўдзеле фонда Kamunikat.
«Беларускі творца больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі», — можна прачытаць у анлайн-прадмове да выдання.