У Беларусі трое журналістаў сталі падазраванымі па крымінальнай справе
2020-11-02 16:36
У Беларусі трое журналістаў сталі падазраванымі па крымінальнай справе. Гэта — Зміцер Солтан (Буянаў), Зміцер Краўчук і Арцём Багаслаўскі, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам "Белсат".
Іх затрымалі 1 лістапада ў Мінску на Маршы супраць тэрору. 2 лістапада нечакана стала вядома, што яны прызнаныя падазраванымі ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі (арт. 342 КК). Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
Вядома, што Солтана прывезлі ў Кастрычніцкі РУУС збітым. Школьнік, якога выпусцілі адтуль, расказаў наступнае: журналіста "білі пры затрыманні, білі ў аўтазаку, потым білі камерай па галаве, камеру разбілі".