У ААН заявілі аб зьнішчэньні грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі
2023-10-09 17:16
У
заяве арганізацыі
Right Livelihood, якая прагучала на 54-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН у Жэнэве, згадана, што Праваабарончы цэнтар
«Вясна», які зь яго старшынём Алесем Бяляцкім атрымаў у 2020 годзе прэмію
Right Livelihood «За годны лад жыцьця», пацярпеў ад рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці.
У жніўні 2023 года «Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем», што палегчыла ўладам перасьлед асобаў, зьвязаных з гэтай арганізацыяй. Актывістаў, вымушаных уцячы з краіны, цяпер дазволена судзіць завочна і пазбаўляць грамадзянства.
Арганізацыя заявіла, што рэпрэсіўныя законы Беларусі практычна цалкам зьнішчылі грамадзянскую супольнасьць.