Творчыя рэзідэнцыі ў Літве і Эстоніі запрашаюць літаратараў
2024-06-26 10:47
Ініцыятывы Vilnius UNESCO City of Literature і мастацкая рэзідэнцыя NART разам з Эстонскім цэнтрам дзіцячай літаратуры прадстаўляюць некалькі магчымасцяў рэзідэнцый для пісьменнікаў і перакладчыкаў.
Так, у межах праграмы
“Вільня горад літаратуры” можна падацца на на літаратурную рэзідэнцыю ў сэрцы Ужупіса – культавага раёна ў Вільні (Літва), дзе гуртуюцца творчыя людзі у Вільні. Мэта рэзідэнцыі – даць магчымасць творцам засяродзіцца на працы,
расказалі ў Беларускім ПЭНе.
Для каго: літаратаркі і літаратары, аўтаркі і аўтары, перакладчыцы і перакладчыкі з літоўскай мовы.
Калі: 15 верасня – 13 кастрычніка і 15 кастрычніка – 13 лістапада 2024 года.
Для ўдзелу трэба даслаць:
матывацыйны ліст;
кароткую біяграфію;
сваю бібліяграфію ці спіс публікацый.
Арганізатары прапануюць:
пражыванне;
стыпендыю 500 еўра.
Дэдлайн: 1 ліпеня 2024 года.
Падрабязнасці тут.
А на снежань 2024 года можна падацца на рэзідэнцыю ў Нарве (Эстонія) для літаратараў і ілюстратараў, якія працуюць над кнігамі для дзяцей. Заяўку можна падаваць асобна або ў тандэме.
Для каго: аўтары і аўтаркі, ілюстратары і ілюстратаркі кніг для дзяцей.
Калі: снежань 2024
Арганізатары прапануюць:
пражыванне
праезд
1500 EUR.
Дэдлайн: 12 ліпеня
Падаць заяўку тут.