«Творчая кухня»: «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
2021-10-13 20:57
Літаратурная праграма Еўрарадыё "Творчая кухня" вяртаецца ў эфір. 13 кастрычніка а 19-й у нас у гасцях пісьменніца, шорт-лістарка прэміі Гедройца Ева Вежнавец.
Паразмаўляем пра кнігу "Па што ідзеш, воўча?", пра супрацоўніцтва з выдавецтвам "Пфляўмбаўм", пра жыццё ў эміграцыі, пра чаканні ад сёлетняга Гедройца. Таксама Ева адкажа на пытанні гледачоў.