- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У інтэрнэце на сайце www.mapofthedead.com зьявілася «Зомбі-мапа» - стылізаваная мапа сьвету на карысьць тым, хто здолеў выжыць у зомбі-апакаліпсісе. Абсалютна бескарысная, але далікатна намаляваная мапа можа спатрэбіцца ў выпадку сапраўднай навалы зомбі. Калі, канечне, пры гэтым будзе працаваць інтэрнэт. «Зомбі-мапа» (Map of the dead), мусіць стаць адным з найбольш эфэктыўных інструмэнтаў у барацьбе чалавецтва за выжываньне. Складзеная паводле мапаў Google, яна паказвае знаходжаньне важных аб’ектаў інфраструктуры - крамаў (у тым ліку крамаў зброі), лякарняў, аптэкаў, АЗС, аддзелаў паліцыі і так надалей - у буйных гарадох ЗША і сьвету (у тым ліку ў Менску й нават Слуцку).