- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярод усіх ведамых дагэтуль помнікаў пісьменства беларускіх татараў, створаных у беларускай мове на графічнай аснове арабскага альфабэту, прапанаваны тут увазе шаноўных чытачоў рукашс вылучаецца сваёй унікальнасьцю. Сярод дзясяткаў кітабаў, тэфсіраў, хамаілаў і зборпікаў іншага роду, ён адзІны прадстаўляе жанр слоўніка-размоўніка, практычна-дыдактычнага дапаможніка, значэньне якога выходзіць за межы замкнёнай этварэлігійнай супольнасьці беларускіх татараў. I сапраўды, гэты слоўнік, які налічвае ў сабе каля 1000 лексычных адзінак у кожнай зь дзьвюх частак – беларускай і турэцкай -можна лічыць адною зь першых лексыкаграфічных працаў у гісторыі новай беларускай мовы. Важнасьць ягоная тым болыдая, што ён быў створаны ў часе, калі беларуская мова рэдка ўшаноўвалася пісьмоваю фіксацыяй, дый тыя тэксты, што знаходзілі сабе дарогу на рукапісныя й друкаваныя старопкі, у пераважнай болыпасьці ўяўлялі сабою запісы фальклёру.