Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця адбудзецца 15 лістапада ў Гданьску
2025-09-05 19:58
Заносьце ў календары! Абвяшчаем дату галоўнага свята беларускага слова! Гэта будзе асаблівы дзень, прысвечаны сучаснай беларускай літаратуры і яе творцам.
Далучайцеся да нас на цырымоніі ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця — 2025!
Калі: 15 лістапада 2025 года (субота)
Дзе: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск, Польшча (plac Solidarności, 1)
Акрамя ўрачыстай цырымоніі, адбудуцца сустрэчы, дыскусіі ды іншыя падзеі, якія дазволяць паглыбіцца ў свет беларускай літаратуры.
Уваход на ўсе імпрэзы вольны!
Занатуйце гэтую дату ў сваіх календарах і сачыце за нашымі навінамі. Будзе шмат цікавых сюрпрызаў, пра якія мы раскажам неўзабаве.
З нецярпеннем чакаем сустрэчы з вамі!