- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта былі гады, калі ўсе мужчынскія цырульнікі ў горадзе былі яўрэі. Хоць не: у залінейным раёне, ін дрэрд кафікал, у чорта на кулічках, як казалі цырульнікі, не згаджаючыся ехаць туды працаваць, галіў і стрыг Іван Фёдаравіч, стары армейскі цырульнік з гарнізоннага Дома афіцэраў, што ў гарадку Печы. Ён жыў непадалёк ад сваёй “цырульнічкі”. Калі Іван Фёдаравіч сыходзіў у адпачынак, на дзвярах маленькай прыбудовы да крамы “Прадукты” з’яўлялася аб’ява: “Майстар у адпачынку да…” Іван Фёдаравіч не быў адметным цырульнікам, але майстрам мужчынскай стрыжкі, боксаў і паўбоксаў, якія адвастрылі яго майстэрства за многія гады, ён, безумоўна, быў. (фрагмент)