- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі стамляешся, збочваеш з дарогі і ў прахалодным цяньку дрэва, прытуліўшыся да камля, заплюшчваеш вочы і аддаешся сваім думкам, якія, нібы мядовы пах гэтай прыдарожнай дзічкі, квітнеючай бялюткім вэлюмам, уваходзяць у цябе... Колькі ўжо пройдзена дарог і не злічыць, колькі сустракалася на іх людзей! Яго слухалі і адыходзілі ад гэтага дзіўнага чалавека, што вяшчаў ім пра новае Божае пасланне, вучыў любові да блізкага свайго, нават да ворага, дабраслаўляць тых, хто ненавідзіць цябе, і маліцца за тых, хто крыўдзіць і гоніць цябе, каб быць сынамі Айца нябеснага. Яго не разумелі. Навошта ратаваць душу, калі багі возьмуць яе і яна паляціць да продкаў, дзе ёй будзе добра і радасна? Колькі краінаў ён абышоў са сваім словам, нават не можа адразу і ўзгадаць іх назвы. Гнаны, ён пакідаў іх. І зноў дарога пад пякучым сонцам, знясільваючая стома ад дальніх пераходаў, сціплая ежа, начлегі дзе давядзецца – такая вось яго доля, якую ён выбраў. Так ён нёс слова Хрыстова па свеце, нёс людзям ісціну і ратаванне, лячыў хворых, перамагаў дэманаў, разбураў капішчы і ўзносіў над імі крыж. У горадзе Сінопе раз’ятраныя паганцы схапілі яго і пацягнулі па вуліцах, білі кіямі і кідалі ў яго камянямі. Ён не адчуваў болю, бо балела душа ад горычы за людзей. (фрагмент)