«Ціхары»: як рэпрэсіі і выгнанне змянілі пісьменніка і чытача? Саша Філіпенка
2023-10-09 16:55
Творцы заўсёды рэфлексавалі наконт падзей, якія закранаюць як іх саміх, так і грамадства наўкол. І чым больш маштабныя падзеі, тым шырэйшая і вастрэйшая тая рэфлексія. Часам яна балючая, часам — гаючая. Але заўсёды змены ў грамадстве выклікалі і змены ў падачы творцамі сваёй працы.
Як змянілася беларускае грамадства за часы рэпрэсій, эміграцыі і вайны і якой літаратуры гэтае грамадства патрабуе цяпер ад літаратараў? Ці здольныя творцы ў сённяшніх умовах эміграцыі дагрукацца да чытача ў Беларусі? Ці можа сёння пісьменнік заставацца “па-за палітыкай” і як зацікавіць беларусаў “сваёй літаратурай”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік Саша Філіпенка.