Ці засталіся ў Беларусі шанцы на перамены і ці вялікія яны?
2021-08-28 13:11
Апошнім часам розныя эксперты — ад прафесійных палітолагаў і сацыёлагаў да “канапных” — спрабавалі знайсці адказ на пытанне: “Чаму пратэсты 2020 года не прывялі да перамогі прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў?”
Ці варта чакаць зменаў у Беларусі ў найбліжэйшай будучыні? Што чакае пратэставы рух? Дзе гарантыя, што ў выніку змены рэжыму цяперашняга мы не атрымаем абноўлены, але ізноў аўтарытарны рэжым?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі.