- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Малады паэт Алесь Спіцын — студэнт біялагічнага факультэта, аднак яго ўзважанаму, абдуманаму стаўленню да паэтычнага слова маглі б пазайздросціць і гуманітарыі. Яго творы аб'ядноўваюць у сабе мінулае і сучаснасць. Узнаўляючы вобразы і рытмы старажытнай ваярскай паэзіі, аўтар імкнецца выказаць свой погляд на адвечныя паняцці чалавечага жыцця (гонар, каханне, пошук сэнсу існавання, пошук Бога). Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.