- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сваю асьветніцкую працу для нашага народу Францішак Скарына распачаў 6 жніўня 1517 году. Пэўна, гэты дзень быў абраны ім невыпадкова, бо 6 жніўня ў царкоўным календары – сьвята Перамяненьня (Спас). Вось жа, будучы шчырым, пабожным хрысьціянінам і адданым сынам сваёй Бацькаўшчыны, добра ведаючы ўсе яе беды і праблемы, праз сваё выданьне Бібліі наш асьветнік заклікаў да перамяненьня тагачаснага грамадзтва, чалавека і ўсёй Царквы. На ўсе праблемы гэтага сьвету Ф.Скарына прапаноўваў глядзець праз сьвятло Бібліі, праз Слова Божае. І для гэтага ён зрабіў даступнай яе для люду простага. Кніга Псалтыр мела служыць ня толькі, каб людзі па ёй грамаце вучыліся, а каб адкрывалі вялікія, схаваныя ў ёй скарбы: "Суть бо в ней псалмы, ...всякии немощи, духовныи и телесныи, уздравляють, душу и смыслы освещають, гнев и ярость усмиряють, мир и покой чинять, смуток и печаль отгоняют, чювствие в молитвах дають, людей в приязнь зводять, ласку и милость укрепляють".