- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Папа Бенядыкт XVI 28 чэрвеня 2008 году ў рымскай базыліцы сьв. Паўла за мурамі афіцыйна абвесьціць ва ўсёй Каталіцкай Царкве “Год сьвятога Паўла”. Нагода для гэтага – 2000-ыя ўгодкі з дня нараджэньня гэтага Апостала. На гэты перыяд запланаваны розныя мерапрыемствы – ад рэлігійных і малітоўных да гістарычных і археалагічных. Сьвяткаваньне распачне Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI з урачыстага адкрыцьця Дзьвярэй сьв. Паўла, што знаходзяцца па левы бок ад галоўнага ўваходу ў базыліку сьв. Паўла за мурамі. На заканчэньне Году Апостала народаў – 29 чэрвеня 2009 году – яны будуць зноў урачыста зачыненыя Папам.