- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вывучэньню ролі духавенства ў фармаваньні інтэлектуальнай эліты грамадзтва беларуска-літоўскіх земляў да сёньняшняга часу, на нашу думку, не надавалася належнай увагі. Між тым менавіта духавенства, перадусім уніяцкае, у першай чвэрці ХІХ ст. служыла своеасаблівым «пастаўшчыком» творчых асобаў, якія ўпершыню паспрабавалі сфармуляваць і акрэсьліць тое, што пазьней назавуць беларускай нацыянальнай ідэяй.