- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да сьвятога і сьветлага Ўваскрасеньня Госпада, Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, сьвятая Царква – паводле старажытнай традыцыі – вядзе вернікаў шляхам вялікапоснага подзьвігу, ачышчэньня сэрца, малітвы, міласэрнасьці і духовай салідарнасьці. Сапраўды, каб радасна славіць Уваскрасеньне Гасподняе, неабходна найперш шчыра пакланіцца сьвятому Крыжу Гасподняму.