Трыялог

Трыялог


Трыялог

Трыялог :: Выданьні

pdf
Беларусь гэта жанчына

Беларусь гэта жанчына

XXI Trialog w Krynkach 27-28 sierpnia 2021

Тэма сёлетняга Трыялога інспіраваная падзеямі крыху больш за дванаццаць апошніх месяцаў на Беларусі. За гэты час шмат чаго адбылося, і гэта рэчы настолькі важныя, новыя і небывалыя, што ўсе мы зачараваныя, загледжаныя, услуханыя і заінтрыгаваныя развіццём падзей. Святлана Аляксіевіч, першая і пакуль адзіная лаўрэатка Нобелеўскай прэміі з Беларусі, з’яўляецца аўтаркай кнігі: „У вайны не жаночае аблічча”. З відавочнай спасылкай на гэтую к... Болей »


pdf
Сёння. Dzisiaj. Today

Сёння. Dzisiaj. Today

XX Trialog w Krynkach 6-7 września 2019

Тэма сёлетняга XX Трыялогу: „Сёння Dzisiaj Today" падаецца надта агульнай. Адразу можа ўзнікнуць думка: ці ўся Беларусь, ці можа нейкая адна сфера жыцця? Лягчэй з паняццем „сёння", бо гэта сучаснасць, рэальны стан, цяперашні момант, а не мінулае альбо будучыня. Аднак ушаноўваючы памяць і працягваючы ідэю ініцыятара Трыялогу - Сакрата Яновіча мы звычайна ў першую чаргу засяроджваемся на дарагой яго сэрцу культуры, у прыватнасці на літара... Болей »


pdf
Belarusian Outside

Belarusian Outside

XIX Trialog w Krynkach 31 sierpnia - 1 września 2018

Славутая медная грав’юра Альбрэхта Дзюрэра – „Адам і Ева ў раі” цудоўна ўпісваецца ў тэматыку нашага сёлетняга, трыялогавага зацікаўлення. Эдэн – райскі сад быў першабытным, самым лепшы і Божым уладкаваннем чалавека сярод усяго астатняга стварэння. Згодна Божаму Провіду, рай быў вытокавай Радзімай чалавека, ідэальным месцам для жыцця. Аднак акт непаслухмянасці званы „першародным грахом”, парушэнне першазданнай чысціні, дзявоцтва і безза... Болей »


pdf
Litwo! Ojczyzno moja!

Litwo! Ojczyzno moja!

XVIII Trialog w Krynkach 1-2 września 2017

ЛІТВА, МАЯ АЙЧЫНА? Гэтыя словы Адама Міцкевіча ведае і памятае бадай кожны паляк і многія беларусы. Я сам упершыню пазнаёміўся з «Панам Тадэвушам» у школьныя гады, але прачытаў твор даволі неахвоча, як усё, што робіцца паводле загаду, бо гэта быў абавязковы элемент школьнай праграмы. Тады не было і не магло быць у падлетка таго паглыбленага разумення твора, якое з’явілася пасля, разам з накапленнем уласнага жыццёвага досведу, у тым ліку... Болей »


pdf
Ці Бог не разумее па-беларуску

Ці Бог не разумее па-беларуску?

XVII Trialog w Krynkach 26-27 sierpnia 2016

Ці Бог не разумее па-беларуску? Дарагія беларусы! Вясёлых i радасных Калядных сьвятаў! - такія пажаданні выказаў Ян Павал II на адрас беларусаў-каталікоў з нагоды Святаў Раства Хрыстовага. Беларушчына ў вуснах Папы не з’яўляецца нечым новым але хутчэй працягам справы. На жаль, сёння пра гэта ўжо трэба нагадваць. Бо-ж каталікамі былі ў XIX стагоддзі ўсе без выключэння вядучыя пачынальнікі беларускага, нацыянальнага адраджэння. Значную ро... Болей »


pdf
Тутэйшыя

Тутэйшыя

XVI Trialog w Krynkach 21-22 sierpnia 2015

У якасці лейтматыву і вядучай тэмы сёлетняга XVI ТРЫЯЛОГУ прапануем „тутэйшасць”. Якраз, у гэтыя дні спаўняецца 93 гады з часу завяршэння Янкам Купалам яго п’есы пад загалоўкам «Тутэйшыя». У 1922 годзе п’еса была надрукаваная ў часопісе «Полымя» а яшчэ праз 2 гады была паказаная на сцэне Беларускага Дзяржаўнага Тэатру. Чатыры гады таму, калі Сакрат Яновіч святкаваў сваё 75-годздзе, у Крынках адбылася пастаноўка гэтага спектакля ў выкана... Болей »