en

Трэнас Віка

Трэнас Віка

Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская, Vika Trenas) — пісьменніца, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-менеджар. Нарадзілася 7 снежня 1984 года ў Мінску, Беларусь. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская і руская філалогія, 2007). Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць», прэс-сакратаром ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў для дзяцей «Вясёлка» і «Буся», рэдактарам стылістычным у Часопісе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2020 года — рэдактар аддзела рэдакцыйна-выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці БДУКМ.

З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай, публіцыстыкай, перакладамі выступае ў перыёдыцы з 2000 года. Выдадзены дзве кнігі паэзіі: «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (2005), «Экзістэнцыйны пейзаж» (2008). Творы перакладзены на нямецкую, балгарскую, шведскую, рускую, літоўскую, польскую, французскую мовы.

Старонкі ў сацыяльных сетках:
Facebook
Instagram
e-mail: trenas007@gmail.com

Трэнас Віка :: Publications

pdf

Экзістэнцыйны пейзаж

вершы
Трэнас Віка

У другую кнігу прадстаўніцы новай хвалі сучаснай беларускай паэзіі Вікі Трэнас увайшлі вершы апошніх гадоў, ужо вядомыя аматарам прыгожага пісьменства па публікацыях у айчыннай перыёдыцы. У эксперыментальных творах аўтаркі адмысловым чынам перапляліся глыбокая філасафічнасць і юначы максімалізм, самасць...… More

pdf

Цуд канфіскаванага дзяцінства

Вершы
Трэнас Віка

У кнізе сабраныя тэксты, створаныя на працягу 1999 – 2004 гадоў. Глыбокія экзістэнцыйныя развагі аўтаркі, яе “суіцыдальны авангардызм” і вытанчаная, кранальная інтымная лірыка мусяць прыцягнуць увагу чытача. Кніга прызначаецца ўсім аматарам прыгожага пісьменства. Уступнае слова да кнігі Зміцера Вішнёва:...… More

pdf

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі...… More

pdf epub

Дзеяслоў 92

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 12 (112) 2015

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 снежня ў Стакгольме адбылося ўручэнне найпрэстыжных у свеце Нобелеўскіх прэмій. Шведская акадэмія ўганаравала ёй беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч. У той жа дзень адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне і банкет у Блакітнай зале Стакгольмскай ратушы, дзе першая беларуская нобелеўская лаўрэатка...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 10 (110) 2015

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У эпілогу да сваёй знакамітай паэмы «Пан Тадэвуш» вялікі ўраджэнец беларускай Наваградскай зямлі Адам Міцкевіч, знаходзячыся ў эміграцыі ў няблізкім Парыжы, пісаў: О, дачакацца мне б такой уцехі, Каб кнігі гэтыя прыйшлі пад стрэхі І каб, кудзелю прадучы, сялянкі, Калі закончаць любыя спяванкі Пра дзеўчыну...… More

pdf

Дзеяслоў 68

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў” не абмяжоўваецца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня....… More

pdf

Дзеяслоў 58

Літаратурна-мастацкі часопіс

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Абламейка Сяргей, Палац з акном у восень Аўчыннікава Ганна, Кропля бурштыну. Вершы Ахроменка Уладзіслаў, Як артысты “Харошак” танчылі для сына белагвардзейскага палкоўніка. З нізкі “Тэрпсіхора. Муза танцаў” Басалай Валянціна, Блакітны...… More

pdf

Маладосць 06 (703) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

ЧАСОПІC «БЯРОЗКА» ДАВІДЗЮК Марына, Разумець сэрцам. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Дзянісава Святлана, Як на свет нарадзіўся Янка ЖДАНОВІЧ Іван, Зялёная душа і… трыдзясятае царства КАДЗЕТАВА Валянціна, Артыкул 7 «б». Аповесць КАНДРАТАЎ Мікола, Жыццёвы калідор Васіля Быкава ...… More

pdf

Бярозка № 7/2011

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

Гаспадары Адэлі вырашылі пашырыць колькасць і асартымент вырабаў з воўны і нанялі для працы Баранчыка. Якой жа незадаволенай Адэля з’явілася да мяне ў той дзень! Яе раздражняла літаральна ўсё. На мае роспыты авечачка толькі сярдзіта бурчэла. Я звярнулася да безадмоўнага варыянта: заварыла духмянай гарбаты...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org