- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Пятая кніга вядомага скульптара, народнага мастака Беларусі Заіра Азгура з ягонай серыі «Тое, што помніцца...» — працяг яго роздуму над убачаным і перажытым. Аўтар застаецца верны сваім жыццёвым канцэпцыям, непахісны і рашучы ў адстойванні ўласных поглядаў на мастацтва. З пазіцый сённяшняга дня ён імкнецца пераасэнсаваць падзеі і факты дзён мінулых і разам з тым з вышыні пражытых гадоў па-новаму зазірнуць у гісторыю народа, краіны, даць філасофскае абгрунтаванне ўсяму, што адбывалася, чым жывём сёння.