Сярод самых папулярных аўдыёкніг сайта audiobooks.by - дзве кнігі ад Kamunikat.org!
2023-08-22 21:15
Сайт audiobooks.by вырашыў правесці апытанне сярод сваіх наведнікаў і выявіць самыя папулярныя аўдыёкнігі бугучага лета. Спёка дае шанец схвацца ў цень парку або кавярні з добрай кнігай, а фармат кнігі можа быць абсалютна розным... То чаму не аўдыё?
«У вайны не жаночы твар» — першая кніга дакументальна-мастацкай хронікі «Галасы Утопіі» . Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны.
«Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя.
Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
Кожны чытач знойдзе ў рамане "Локісаў" нешта блізкае: вострасюжэтны трылер, філасофскую прыпавесць, сацыяльную драму. А нехта пасмяецца да слёз з дакладнага адбітка бязлітаснай беларускай рэчаіснасці. „Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве”.
Абедзьве кнігі маюцца ў вольным доступе на сайце
Kamunikat.org і ўсіх яго люстэркавых адбітках!