- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Набокаўскае лета нейкае: сена і сухое лісце ўвесь жнівень. Ці не вельмі маляўніча? Зусім не. Ад абзацаў з апісаннем транспарту, усялякіх дубоў, кусцікаў, сабораў абяцаю вас пазбавіць. Я заўважыў, што аўтобусаў усюды ў мяне хапае. Так што няхай апісанне поту ды іншае застаецца класікам. Ды і ці варта многа казаць, калі вырашыў зрабіць чарговую паўзу ў словах? Кажуць, што кожны раз, калі ты кудысьці зазбіраўся і забіраеш шампунь і шчотку з шафкі, ты павінен разумець, што вернешся зусім іншым. Крыху іншы чалавек верне ўсе гэтыя рэчы на свае месцы: з новым светам, іншымі каштоўнасцямі і гэтак далей па спісе. Так звычайна гавораць. (фрагмент)