- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Кніга народнага паэта Беларусі Р. Барадуліна, як заўсёды, незвычайная, змястоўная. Яе склалі артыкулы і ўспаміны пра знаных дзеячаў яўрэйскай культуры, пераклады паэзіі Х.-Н. Бяліка, М. Надзіра, М. Шагала, І. Харыка, Х. Мальцінскага, Р. Рэлеса і многіх інш. Аснова апошняга раздзела — вершы, прысвячаныя яўрэйскім святыням, а таксама вершы і дарчыя надпісы (захаваныя ў рабочых блакнотах) творцам, блізкім сябрам і калегам — Н. Кісліку, А. Дракахрусту, Я. і М. Серперам, В. Нікіфаровічу, Б. Забораву, Д. Сімановічу і інш., асабліва кранальныя сваёй журбой і вясёлай пяшчотай.