- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На творчым рахунку Васіля Ткачова на сённяшні дзень некалькі кніг для дзяцей і дарослых, упэўнена адчувае ён сябе ў галіне сатыры і гумару, публіцыстыкі. А ячшэ добра вядомы як драматург, спектаклі па асобных п’есах яго ставіліся нават за межамі Беларусі. Зборнік апавяданняў «Незвычайны дыктант» - гэта творы, адрасаваныя, перадусім, маладому чытачу, аднак таксама цікава іх будзе пачытаць і дарослым. Аўтар – тонкі псіхолаг, які ўмее паказаць багацце ўнутранага свету сваіх герояў, іх перажыванні, настроі душы. Апавяданні поўныя гумару і маральнай чысціні вельмі пасуюць да хатняга сямейнага чытання і спрыяюць разважанням над далейшымі лёсамі герояў, іх захаваннямі, прымушаюць задумацца над тым як бы паступіў чытач, трапіўшы на месца персанажа таго ці іншага апавядання.
У новую кнігу пісьменніка Васіля Ткачова ўвайшлі аповесці «Скачы ад печы, жэўжык!» і «Вятрак — птушка вольная», у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць... Болей »
Драматычныя творы лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пісьменніка Васіля Ткачова шырока вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Спектаклі па ягоных творах ставяць прафесійныя і самадзейныя тэатры. У апошні час сцэнічнае жыццё набылі п’есы “Без Ягора будзе гора”, “Белы... Болей »
Каму спатрэбіліся цёплыя абноўкі халоднай зімою? Што такое высокі страх? Хто выпіў ваду? Пра ўсё гэтае і шмат што іншае даведаюцца юныя чытачы, калі пазнаёмяцца з новай кнігай пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Васіля Ткачова. Героі яго твораў самі робяць добрыя справы і вучаць... Болей »
Василь Ткачёв родился 1.1.1948 г. в д. Гута Рогачевского района Гомельской области. Член Союза писателей Беларуси (1998) и Союза театральных деятелей (2006). Работал в печати, долгое время возглавлял Гомельскую областную писательскую организацию. Лауреат премии Федерации профсоюзов в области литературы... Болей »
Новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі імя Баяна Васіля Ткачова склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Мішэнь”, а таксама апавяданні, жыццёвінкі і гумарэскі, напісаныя ў апошні час. Лёгкі стыль пісьма... Болей »
Васіль Юр’евіч Ткачоў нарадзіўся 1.1.1948 г. у вёсцы Гута Рагачоўскага раёна. З першага па восьмы клас вучыўся ў Ісканскай васьмігадовай школе Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Ільічоўскай СШ Рагачоўскага раёна (1966) працаваў у раённых газетах (г.Івацэвічы, г.п. Карма). У 1967 г. прызваны ў Савецкую... Болей »
Ці задумваліся вы калі, што бывае з той ёлачкай, якой пашчасціла стаць навагодняй прыгажуняй, пасля таго, як яна парадавала дзяцей і дарослых? Не? Тады звярніцеся да п’есы-казкі вядомага беларускага драматурга Васіля Ткачова “Жыла-была Ёлачка” і вы атрымаеце адказ на гэтае пытанне. У кнігу ўвайшлі таксама... Болей »
Любителям литературы хорошо знаком самобытный голос гомельского писателя Василя Ткачева. Он – автор многих книг для детей и взрослых, его произведения постоянно печатаются на страницах республиканских газет и журналов. Новую книгу писателя в переводе на русский язык составили лучшие рассказы из ранее... Болей »
Кнігу склалі лепшыя гумарэскі пісьменніка на трох мовах – беларускай, рускай і украінскай. Як і належыць вясёламу чалавеку, Васіль Ткачоў сам смяецца і пацяшае іншых. Героі ягоных твораў –простыя людзі, якія жывуць сярод нас і трапляюць іншы раз у самыя недарэчныя сітуацыі ці па сваёй волі, ці па віне... Болей »
Щелчок затвора, и на заднике вспыхивает снимок, на котором все, кого только что запечатлел Дачник. Почему-то и он умудрился оказаться рядом... И строка вверху фотокарточки: «Приглашаем вас к себе в Синичкино! Добро пожаловать, Матильда и Амели!» Вот так и закончилась эта сказка о цветах и тайной любви... Болей »