- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе змешчаны творы вядомага святара – апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана, якія адлюстроўваюць усё багацце і змястоўнасць яго багаслоўскай, пастырскай, літаратурна-навуковай, грамадска-публіцыстычнай, гістарычнай, асветніцкай і перакладчыцкай дзейнасці. Кніга ўкладзена паводле тэматычнага і жанравага прынцыпаў. Асобны раздзел яе складаюць пастырскія пасланні (калядныя, велікодныя ды іншыя), казанні, духоўныя разважанні, дзе напоўніцу раскрываецца святарскае пакліканне а. Аляксандра, яго прапаведніцкі талент. Упершыню друкуюцца зробленыя ім пераклады псалмоў. У дадатку сабраныя матэрыялы, прысвечаныя а. Аляксандру, што раскрываюць з розных бакоў неардынарнасць яго асобы. Кніга разлічана на навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, святароў і вернікаў, а таксама шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі ў нашай краіне і за яе межамі. Семдзесят чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».