- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зміцер Бздура складаў Каляндар Адвечнага Жыцця. Аднак кожнага разу апошнім клаўся ў Змітра месяц пад назовам “Амба!” Як ён ні круціў, усё адно было так. Нават тады, калі ставіў “Амбу!” наперад, а назад – аркуш “Усяму пачатак” ды бег хуценька ў друкарню, дык там наборшчыкі, адкрыўшы макет, бачылі тую самую “Амбу!” – усё роўна ў канцы. І тады Зміцер вырашыў прымяніць хітрасць ці падмануць лёс – каму ўжо як падабаецца. “А-а! Друкуйце як ёсць!” – мовіў ён друкарам. (Фрагмент)